Моцны снегапад, які прынёс у Беларусь цыклон «Улі», стаў сур’ёзным выпрабаваннем для камунальных службаў, так і простых людзей. 8 студзеня цыклон накрыў большасць рэгіёнаў краіны, і прынес інтэнсіўныя снегапады, завеі і рэзкае пагаршэнне дарожных умоў.
Чытайце таксама: У Пінску простым жыхарам давялося «разграбаць» наступствы пасля чысткі снега камунальнікамі
Асабліва складаная сітуацыя склалася ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях — як у гарадах, так і на міжгарадскіх трасах.
На фоне афіцыйных паведамленняў пра працу тэхнікі жыхары вёсак Слуцкага раёна скардзяцца, што фактычна застаюцца адрэзанымі ад знешняга свету. Людзі паведамляюць пра немагчымасць выехаць з населеных пунктаў з-за снежных заносаў, якія так і не былі прыбраныя.
Дзе жыхары раёна заўважылі праблемы
У вёсцы Бранавічы мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што па вуліцы Цэнтральнай снегаўборачная тэхніка не з’яўлялася ні раніцай, ні днём.
- «Як бы паказаць супрацоўнікам, што па вуліцы Цэнтральнай што раніцай, што днём ні разу не праехаў “Амкадор”, не сцягнуў снег. Машыны самі прабіваюць сабе дарогу, не могуць раз’ехацца», — піша адзін з мясцовых жыхароў.
Падобная праблема назіраецца і ў вёсцы Малае Быкава. Людзі адзначаюць, што дарогі застаюцца непрыбранымі, а рух транспарту істотна ўскладнены.

Таксама скаргі паступаюць з вуліцы Старых Лучнікоў у вёсцы Лучнікі.
- «Старыя Лучнікі — таксама бяда. Уначы як прайшлі адзін раз, так і ўсё. Давялося хадамі да дома прабівацца», — пішуць вяскоўцы.
На фоне масавых скаргаў з вёсак сітуацыя выглядае асабліва кантрасна з афіцыйнымі справаздачамі пра працу камунальнай тэхнікі. Людзі адзначаюць, што ў населеных пунктах другасныя і ўнутраныя дарогі застаюцца без увагі, што стварае рызыкі для бяспекі і фактычна ізалюе вёскі падчас непагадзі.
Чытайце таксама: Беларусы без доступу да дарожных камер: у разгар снегападаў анлайн-сэрвіс застаецца закрытым
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: