Суд Ленінскага раёна Брэста ў 2025 годзе ўвайшоў у тройку самых рэпрэсіўных судоў Беларусі па колькасці рашэнняў аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі». За год ён вынес 83 такія рашэнні, саступіўшы толькі судам Ленінскага раёна Магілёва і Гродна.
Чытайце таксама: Ад двух да трох зорак. Якія водгукі пакідаюць жыхары Брэста на дзяржаўныя органы?
Паводле статыстыкі «Вясны» за 2025 год, топ-5 судоў па «экстрэмісцкіх» справах выглядае наступным чынам:
- суд Ленінскага раёна Магілёва — 102 рашэнні;
- суд Ленінскага раёна Гродна — 91;
- суд Ленінскага раёна Брэста — 83;
- суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы — 75;
- суд Цэнтральнага раёна Мінска — 73.

А што кажа агульная статыстыка?
Калі паглядзець агульную статыстыку за ўвесь час, лідарства брэсцкага суда выглядае яшчэ больш відавочным. Суд Ленінскага раёна Брэста займае другое месца ў краіне па сумарнай колькасці такіх рашэнняў:
- суд Цэнтральнага раёна Мінска — 513 рашэнняў;
- суд Ленінскага раёна Брэста — 364;
- суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы — 313;
- суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці — 219;
- суд Ленінскага раёна Гродна — 218.
Пры гэтым праваабаронцы і даследчыкі звяртаюць увагу на істотную нераўнамернасць у размеркаванні такіх спраў паміж судамі. Складаецца ўражанне, што задачы па прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі» канцэнтруюцца ў пэўных судах.
Паказальны прыклад — Мінск: калі суд Цэнтральнага раёна за ўвесь час вынес 513 рашэнняў, то суд Кастрычніцкага раёна сталіцы прыняў усяго адно такое рашэнне. Гэта ставіць пад сумнеў выпадковасць размеркавання «экстрэмісцкіх» спраў і сведчыць пра сістэмны падыход да іх разгляду.
Чытайце таксама: Житель Каменецкого района решил переждать призыв в Польше, а потом был задержан в Орше. Что было дальше?
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: