Пінчанка падзялілася відэа ў TikTok, у якім паказала наступствы ад прыборкі дарогі снегаўборачнымі машынамі. Вынік не задаволіў мясцовых жыхароў: людзям давялося чысціць вуліцу, бо пасля працы камунальнікаў суседнія з дарогай двары засыпала снегам.
Чытайце таксама: «Результат виден только возле горисполкома?» Жители Барановичей критикуют коммунальные службы за уборку снега
На відэа відаць, што дарогу настолькі замяло, што па ёй немагчыма праехаць грамадскаму транспарту з аднаго боку, а з іншага боку — выехаць аўтамабілям са двароў.
«Жах! Каб вы разумелі: прачысцілі дарогу так, што аўтобус не можа павярнуць, мы не можам павярнуць, і людзі ідуць пешкі. І мы капаем сабе праездзік», — кажа аўтарка відэа.
@dr.rabets #пинсксегодня#пинскметель#пинск_снег#коммунальщики#чисткадорог#пинск_дороги#пинск_хавьер#заторынадорогах#снег_пинск#автобусы_сугробы#сугробы_пинск ♬ оригинальный звук — Dr.Rabets
Падобную сітуацыю назіраюць у розных гарадах краіны: як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Простым беларусам даводзіцца каардынаваць свае моцы, каб проста выехаць па справах ці дадому.
Так, ЖКГ Слуцка, напрыклад, падзякавала людзям за прыборку прыдамавых тэрыторый у сваім Telegram-канале. Самі случчане нават пажартавалі, што цяпер кожны з простых неабыякавых людзей — камунальнік.

Што пішуць у каментарах
На меркаванне многіх беларусаў у каментарах, цяперашняя сітуацыя яўна дэманструе праблемы ў працы камунальнікаў. Карыстальнікі адзначаюць, што работнікі службаў проста вырашылі нічога не рабіць з прыдамавымі тэрыторыямі, бо ўсю працу за іх і так выконваюць простыя людзі. Некаторыя наогул заявілі, што акрамя снегаўборачных машынаў наогул не бачылі камунальнікаў з лапатамі.

- «Не спраўляюцца таму што болт паклалі. Апроч працы тэхнікі, брыгады са скрабкамі і рыдлёўкамі ад камунальных службаў бачылі? Не, таму што прасцей зрабіць выгляд, чым зрабіць працу, усё роўна на дзяржаўным акладзе працуюць людзі, навошта напружвацца».
- «Раз у год маглі б і спраўляцца, плацім падаткі круглы год, ніхто не пытаецца як спраўляемся».
- «Хтосьці наогул бачыў камунальныя службы?».
- «Што рабіць “хуткай» у гэтай сітуацыі?».
Чытайце таксама: В школу можно не идти, но на работу — обязательно? Как в Беларуси отменяют занятия из-за циклона
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: