книга

«Каляды 1992»: у Варшаве прэзентавалі ілюстраваную кнігу пра дзяцінства, Брэст і надзею

08.01.2026 17:55 Вокладка кнігі "Каляды 1992". Источник фото

19 снежня ў Варшаве прэзентавалі ілюстраваную кнігу «Каляды 1992» — настальгічную гісторыю пра дзяцінства ў Брэсце і Каляды 1990-х.
Читайте BGmedia в:

19 снежня ў Варшаве прайшла прэзентацыя ілюстраванай кнігі «Каляды 1992», якая сёлета стала незвычайнай каляднай навінкай выдавецтва Gutenberg Publisher. А з 1 снежня выданне ўжо можна набыць у продажы.

«Каляды 1992» — гэта ілюстраваны аўтафікшн, разлічаны як на дзяцей (6+), так і на дарослых. Кніга пераносіць чытача ў пачатак 1990-х — час, калі свет вакол хутка змяняўся, а Каляды толькі пачыналі вяртацца як традыцыя, супольнасць і надзея.

Аўтарка кнігі — Наталля Харатынюк — беларуская пісьменніца, што родам з Брэста. Лаўрэатка прэміі «Дэбют» (2010), трапіла ў доўгі спіс Прэміі Ежы Гедройца (2013).

Чытайце таксама: Брест в Сочельник с высоты: блогер ВаськаПилот показал город в предрождественский вечер

Дзяцінства, Каляды і мяжа, якая не заўсёды відавочная

Паводле сюжэту, недзе на самым захадзе Беларусі група ўжо гарадскіх беларускіх дзетак адкрывае для сябе Каляды. З пакетам з Aldi і ў карнавальных касцюмах яны нясуць радасную вестку — і выпадкова апынаюцца за мяжой. Ці ўсё ж не?

Гісторыя балансуе паміж казкай і рэальнасцю, дзе дзіцячы погляд сутыкаецца з вялікім светам, межамі і пытаннямі, на якія няма простых адказаў.

кніга
Урывак з кнігі. Фота: gutenbergpublisher.eu

Брэст як паўнапраўны герой кнігі

Адной з галоўных асаблівасцяў «Каляд 1992» з’яўляюцца рэальныя і пазнавальныя мясціны Брэста. Горад тут — не проста фон, а паўнапраўны персанаж.

Брест, вязаный город,
Вязаны Брэст. Выява згенеравана ШІ. Крыніца: BGmedia

Двары на ўскрайку, гаражы, сцежкі, дзе вецер мяшае снег з дзіцячым смехам, і пераезды, дзе беларускія і польскія рэйкі сыходзяцца і разыходзяцца, нібы лёсы людзей, — усё гэта надае гісторыі асаблівую шчырасць і дакладнасць.

Для тых, хто рос у Брэсце, кніга становіцца не проста казкай, а вяртаннем у ўласныя 90-я: у двор з пахам мандарынаў і ў зімы, якія помніць толькі сэрца. Таму «Каляды 1992» асабліва кранальна прачытаецца менавіта берасцейцамі — яна трымае ў сабе амаль хатнюю атмасферу роднага горада.

Фрагмент з кнігі

«Стаяў тысяча дзевяцьсот дзевяноста другі год. Марыльцы і Цімоху было па адзінаццаць, і яны ведалі амаль усё. Кастусю было дзесяць, і яму ўжо купілі яго про першая акуляры, а мне, Наталцы, было да крыўдунанага мала — усяго восем. Мы сядзелі на самым уступе Беларусі, у тым закуточку Берасця, дзе вуліца Адамкова заканчвалася і пачыналася не-да-канца-зразумела-што…»

презентация книги
Прэзентацыя кнігі ў Варшаве. Фота прадстаўлена арганізатарамі мерапрыемства. На фатаздымку Наталля Харатынюк

Што трэба ведаць пра выданне

Кніга мае 30 старонак, цвёрдую вокладку, каляровыя ілюстрацыі і, як адзначаюць выдаўцы, «цэлы мех успамінаў». Яе прапануюць браць з сабой у любую кампанію — каб было пра што пагаварыць.

Кніжка выйшла з друку 1 снежня. Набыць «Каляды 1992» можна на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher.

Чытайце таксама: «Новогоднее чудо» на 20 рублей: как брестскому железнодорожнику «подарили» праздник

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: