Яшчэ шостага студзеня стала вядома пра смеццевыя звалкі ў Оршы на вуліцы Перакопскай. Аб іх паведаміў мясцовы жыхар.
Чытайце таксама: Жительница Ведрича пожаловалась в TikTok на холод, а спустя два дня удалила видео и записала новые. К ним есть вопросы
Пра праблему днём раней таксама паведамлялі ў Telegram-канал Orsha.eu, інфармацыйная прадукцыя якога прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Пазней пра навіну напісала і беларуская газета «Наша Ніва», і пра сітуацыю даведалася яшчэ больш чалавек. Гэты розгалас даў нечаканы вынік, а ў жыхароў горада нібыта здарыўся «калядны цуд»: на наступны дзень, на праваслаўныя каляды, камунальнікі хутка адрэагавалі на праблему смеццевых звалак — смецце неўзабаве прыбралі, і адрапартавалі пра гэта ў сваіх інфармацыйных каналах.

Нагадаем, што падобная сітуацыя здарылася ў мінулым годзе з жыхаркай Рагачова: пасля розгаласу «экстрэмістаў», праблема смеццевай звалкі нечакана знікла.
@henry__alex #Беларусь#Орша#чп#свалка ♬ оригинальный звук — ✅ГЕННАДИЙ✅
Што кажуць людзі
Самі жыхары Оршы распавядаюць, што непрыбранае смецце дагэтуль стаіць на розных вуліцах. А дзесьці яго не прыбіраюць ужо па два тыдні. Вось, што аршанцы пішуць у каментарах:
- «Два тыдні прыватны сектар Заходняя стаіць без вывазу».
- «Тое самае на Тэкстыльшчыкаў, 32».
- На Салянікава ,8 яшчэ больш і вышэй».
- «На магілёўскай таксама».
Чытайце таксама: «На гэтай тэме можна хайпануць»: як «раёнкі» і чыноўнікі рэагуюць на праблему са снегам у Крычаве
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: