Беларуска Вікторыя ў сацсетках падзялілася праблемай: у вёсцы Пагост-1 Салігорскага раёна, куды яна прыехала разам з сям’ёй, быў моцны снежны завал. Праз яго было немагчыма выехаць у горад у краму. Па словах жанчыны, да гэтай вёскі так і не дабралася снегаўборачная тэхніка.
Чытайце таксама: Падчас снегападаў жыхары вёсак Слуцкага раёна застаюцца без магчымасці выезду
Аднак усё змянілася адразу пасля відэа, якое Вікторыя апублікавала ў сваім TikTok-акаўнце. «У панядзелак я патэлефаную ва ўсе інстанцыі, дазванюся да ўсіх начальнікаў, ЖКГ — да ўсіх, да каго толькі можна датэліцца. Я афіцыйна заяўляю: ім усім будзе “хана”. Таму што нашую дарогу ў вёсцы не чысцілі двое сутак. Нават больш. Да нас ніхто не прыязджаў. Сцеражыцеся. Я проста напішу паўсюль, куды толькі можна. Тое, што ў машыне грудное дзіця яшчэ, мала не падасца», — распавядае жанчына ў сваім роліку.
@vikamuhatova @Солигорск Новости @soligorsk_news @Солигорский телеканал @Солигорск @СОЛИГОРСК.ИНФО @Солигорск Город.бай @НОВОСТИ БЕЛАРУСЬ ♬ оригинальный звук — vikamuhatova
У каментарах пад відэа Вікторыя ўдакладняе, што ў іх раёне даслалі грэйдэр расчысціць дарогу: «Ён праехаў цэнтральнай дарогай, а далей па нашай вуліцы не паехаў. Ён палічыў, што далей чысціць не трэба. Ён проста развярнуўся і з’ехаў на сярэдзіне вуліцы. Афіцыйна наша вуліца пачышчана», — сцвярджае яна.
Што пішуць у каментарах
У каментарах меркаванні падзяліліся. Адныя людзі падтрымалі жанчыну, і нават распавялі пра аналагічныя праблемы ў сваіх мясцовасцях.
- «Малайчына. Давай рабі!💯—падтрымка!».
- «Правільна, трэба чысціць дарогі».
- «У Тычынах некаторыя завулкі таксама не вычышчаныя: машынай не выехаць».
- «Усе трактары ў Мінску».
Іншыя карыстальнікі крытычна паставіліся да рашэння жанчыны скардзіцца ў розныя інстанцыі. На меркаванне некаторых каментатараў, у праблеме няма ніякай віны камунальнікаў, а толькі ў непрадказальнасці надвор’я.
- «Лапату ўзяла і наперад».
- «Дзяўчына, гэта выдатна, што ў вас ёсць дзеткі, толькі не магу зразумець, як гэты факт звязаны з непачышчанай дарогай! У гарадах не ўсё пачышчана, тэхніка не можа ахапіць адразу такія аб’ёмы. Зіма ад якой мы адвыклі, надвор’е непрадказальнае, гэтыя часовыя нязручнасці, трэба перажыць».
Некаторыя каментатары наогул засумняваліся ў тым, што ў жанчыны нешта атрымаецца, бо яна «не адна такая» ў сваіх праблемах:
- «Нікому не будзе хана! Вы не адна такая!».
Што адбылося пасля публікацыі роліка
У хуткім часе пасля публікацыі першага роліка Вікторыя выклала новае відэа. На ім бачна, як да іх машыны здалёк пад’язджае машына МНС. Супрацоўнікі адкапалі дарогу. Пасля гэтага яны суправадзілі жанчыну з сям’ёй ажно да Мінска праз бяспечны маршрут.
@vikamuhatovaОткапали и сопровождают ❤️♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral — WZ Beat
Атрымоўваецца, што просьбы аб дапамозе ў розныя інстанцыі могуць добра працаваць — асабліва, калі атрымоўваюць шырокі розгалас у сацсетках.

Чытайце таксама: Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі: у дварах узнікаюць «парковачныя войны»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: